
14 сакавіка ў нашай школе была праведзена акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».
Работнікам МНС Бяспалым А.А. праводзіліся ўрокі бяспекі, паказваліся навучальныя відэафільмы, мультфільмы “Чароўная кніга”. Пільная ўвага надавалася навучанню падрастаючага пакалення правілам бяспечных паводзін і дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.
Для педагогаў былі праведзены інструктажы, у рамках якіх яшчэ раз нагадалі, як правільна арганізовываць эвакуацыю дзяцей, дзеянні працаўнікоў пры ўзнікненні надзвычайнай сітауцыі, правілы паводзінаў пры пажары ў школе.
Як і заўсёды, галоўнай задачай для педагогаў і выратавальнікаў застаецца зрабіць так, каб кожнае дзіця і дарослы назаўседы запамятаваў, як трэба дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі і што неабходна рабіць, каб жыць у бяспецы!