
З 01.06 па 26.06.2018 на базе ДУА “Судкоўская сярэдняя школа” працаваў прышкольны аздараўленчы лагер «Усмешка» ў фармаце 5D «Зорнае лета». Першая змена праляцела вельмі хутка, бо была насычана яркімі, цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі. Кожны дзень у лагеры праходзіў як асобны тэматычны кадр. Рабят чакалі займальныя віктарыны, захапляльныя конкурсы, вясёлыя спартыўныя спаборніцтвы і эстафеты, дзіўныя і чароўныя падарожжа, цікавыя і пазнавальныя экскурсіі на прадпрыемствы і арганізацыі, размешчаныя ў агр.Судкова, фермерскую гаспадарку, раённы краязнаўчы музей. Таксама з задавальненнем рабяты наведвалі заняткі па інтарэсах, дзе яны малявалі, спявалі, майстравалі розныя вырабы. А смачныя і карысныя сняданкі, абеды і полудзені давалі дзеткам сілы і натхненне імкнуцца да перамогі, усюды паспяваць, выяўляючы свае таленты і здольнасці.
26 чэрвеня адбылося ўрачыстае закрыццё лагернай змены "Зорнае лета" . Выдатны настрой, здаровы дух сяброўства аб'ядналі дзяцей, падарылі ім радасць, а гэта значыць наш фільм у фармаце 5D атрымаўся!