11 ноября 2019 г.
9 лістапада, ў рамках рэалізацыі плана мерапрыемтстваў на канікулы, быў праведзены ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ "ЧЭМПІЯНАТ ВЯСЁЛАГА МЯЧА".
Стала добрай традыцыяй у Судкоўскай сярэдняй школе праводзіць у другую суботу месяца Дзень здароўя. Гэта спрыяе фармаванню здаровага ладу жыцця, выхаванню цікавасці да ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах, умацаванню ўпэўненасці дзяцей у сваіх сілах і ведах, выхаванню любові да спорту. Выдатна, весела і заўзята ў нашай школе ў суботу на канікулах праходзіў Дзень здароўя, арганізатарамі якога былі Сяргеенка Уладзімір Аркадзьевіч, Бельскі Ігар Уладзіміравіч і Аніскавец Наталля Васільеўна.
Спаборніцтвы былі арганізаваны з улікам узроставых асаблівасцяў дзяцей. Для навучэнцаў 1-5 класаў была праведзена спартыўная эстафета "Вясёлы мяч"", вучні 6-9 класаў удзельнічалі ў спаборніцтвах па настольнаму тэнісу, пераможцамі сталі: Хвост Данііл, Папоў Дзяніс, Кудака Дзяніс, вучні 9-11 класаў спаборнічалі па валейболу, баскетболу, міні-футболу.