
З 10 па 15 лютага ў нашай школе праходзіў тыдзень пачатковых класаў. Цікавы, незвычайны, яркі ... На працягу тыдня навучэнцы пачатковых класаў падарожнічалі па краіне школьных навук. Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў наступных мерапрыемствах, такіх як:
- Выстава малюнкаў “Дзіўнае побач”;
- Гульня-падарожжа “ Здароваму –усё здорава”;
- Школа ветлівасці “ Зносіны хлопчыкаў і дзяўчынак”;
- Турнір кемлівых “ Акадэмія Знайкі”;
- Завочнае падарожжа “ 7 цудаў свету”;
- Гульнёвая праграма “ Шакаладныя сакрэты”
Яны паказалі свае ўменні, падзяліліся ведамі, даведаліся шмат новага і цікавага, прадэманстравалі свае таленты.