77 гадоў таму горад Хойнікі і Хойніцкі раён былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З таго часу 24 лістапада мы адзначаем Дзень вызвалення, як адно з самых светлых і радасных свят. Кожны з нас адчувае пачуццё глыбокай удзячнасці да франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў. Іх мужнасць, любоў да Радзімы, воінскі абавязак былі і застаюцца прыкладам для пераймання. У нашай памяці назаўсёды захаваецца подзвіг герояў, загінуўшых на палях бітваў у імя Вялікай Перамогі.