2024
ГОД КАЧЕСТВА
POMOGUT.BY
ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании
БЕЗОПАСНОСТЬ ДЕТЕЙ В СЕТИ
kids.pomogut.by
-
Сборник технологических карт блюд и изделий
-
МОЛОДЕЖЬ ПРОТИВ НАРКОТИКОВ
-
Республиканский Центр Психологической помощи
Национальный детский технопарк
ШАГ
Школа активного гражданина
Настаўніцкая газета
МВД
Могилевский институт МВД
УУниверситет гражданской обороны
:: ::

Новости

11 февраля 2021 г.
ИГРА ДЛЯ ПЕДАГОГОВ "Солнечный день"

Сегодня для педагогов школы прошла игра "Солнечный день", направленная на профилактику профессионального и эмоционального выгорания. Почему же именно для педагогов так важно чувствовать себя хорошо как в физическом, так и эмоциональном плане. Да потому, что эмоциональное состояние педагога «зажигает» десятки, сотни детей, находящихся рядом. И умение владеть собой необходимо не только самому педагогу, но и окружающим его детям.


10 февраля 2021 г.
КОНКУРС ВИДЕОБЛОГЕРОВ


10 февраля 2021 г.
ОСТОРОЖНО!МОШЕННИКИ!

В настоящее время на территории Гомельской области участились случаи совершения противоправных действий в отношении граждан.

Мошенники осуществляют звонки с использованием подмены номера (IP-телефония), что в свою очередь позволяет использовать номера, которые похожи на номера банков с официальных сайтов. Также для осуществления звонков используется мессенджер «Viber» с изображением логотипа банковского учреждения.

При установлении контакта с потенциальной жертвой мошенники представляются сотрудниками банковского учреждения, сообщают о попытках совершения подозрительных операций по счету, предлагают подтвердить их легитимность. После чего завладевают реквизитами платежных карточек (номер, срок действия карточки, CVV/CVC-код), СМС-кодами, направляемыми от имени банковского учреждения.

 






08 февраля 2021 г.
 Літаратурная гадзіна "Зямля, дзе пачаўся твой лёс"

8 лютага адбыло адкрыццё тыдня прысвечанага 100 - годдзю нараджэння беларускага пісьменніка Івана Паўлавіча Мележа. Тыдзень пачаўся з літаратурнай гадзіны "Зямля,дзе пачаўся твой лёс". Вучні, даведаліся пра жыццёвы лёс вядомага беларускага пісьменніка, віртуальна пабачылі тую вёску, ў якой ён нарадзіўся,дзе правёў сваё дзяцінства. 


06 февраля 2021 г.
ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ

 

План мерапрыемстваў,

прысвечаных 100-годдзю з  нараджэння І.П. Мележа

№ п/п

Назва мерапрыемства

Дата правядзення

Адказныя

1

Інфармацыйная гадзіна, прысвечаная 100-годдзю нараджэння І.П. Мележа

На працягу

тыдня

Класныя кіраўнікі

2

Літаратурная гадзіна “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”

08.02.2021

Кананевіч Г.В.

3.

Кніжная выстава “Ён быў песняром палескай душы”

08.02.2021

Кананевіч Г.В.

4.

Віктарына “Па старонках твораў Івана Мележа”

09.02.2021

Кананевіч Г.В.

5

Выстава работ юных мастакоў “Палескай зямлі волат”

10.02.2021

Класныя кіраўнікі 1 – 11 класаў

6

Відэаролікі, знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменніка І.П. Мележа

На працягу тыдня

Класныя кіраўнікі 1 – 11 класаў

7

Віртуальнае падарожжа “Мележава вёска”

11.02.2021

Настаўнікі пачатковых класаў

8

Тэматычны кінапаказ ленты "Людзі на балоце"

12.02.2021

Пятруненка К.І.


06 февраля 2021 г.
100 год з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Івана Мележа.

8 лютага спаўняецца 100 год з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Івана Мележа. 

Усё, што было ў яго жыцці, у яго біяграфіі – вясковае дзяцінства і юнацтва, нядоўгая вучоба ў Інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры ў Маскве перад вайной, армейская служба ў Карпатах; інвалідны стан, праца і маладое шчасце з Лідзіяй Пятровай, яго будучай жонкай, у далёкім тылавым Бугуруслане, а затым доўгае вяртанне ў родную Беларусь – праз вучобу і працу бліз Масквы; першыя і не першыя пакутлівыя і радасныя намаганні пісаць – усё гэта і безліч усяго іншага, перажытага, перадуманага, пройдзенага, так ці інакш, але адбілася, адклалася і на душы, і на абліччы будучага аўтара “Палескай хронікі”.

Аб жыцці і творчасці І.Мелажа напісана шмат. Найбольш значныя работы прадстаўлены  Віцебскай абласной бібліятэкай імя Е.Лось.

http://vlib.by/index.php/en/67-exb-on-line/exb-on-line-2011/meleg-2011/406-2011-09-22-06-58-01 

Цікавыя факты з жыцця Івана Мележа

I.Melesh 1

Факт 1. Быў вельмі сарамлівым

У асяроддзі пісьменнікаў Іван Мележ лічыўся ідэальным суразмоўцам, таму што ён ўмеў слухаць.Мележ ніколі не перапыняў суразмоўцу нават тады, калі быў нязгодны. Зрабіць жа заўвагу пісьменнік не жадаў, а можа і саромеўся… Сам жа Іван Паўлавіч вёў гутаркі спакойна, разважліва, аргументавана, нібы ўзважваючы кожнае сваё слова, кожную думку. Таму ўсе, хто хоць раз сустракаўся на жыццёвым шляху Мележам, бязмерна даражылі яго словам.

Факт 2. Першы твор напісаў левай рукой

Упершыню пісаць творы Іван Мележ пачаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Першае ў сваім жыцці апавяданне пісьменнік быў вымушаны пісаць левай рукой, таму што знаходзіўся ў гэты час у шпіталі, у Тбілісі, дзе лячыўся ад ран. Апавяданне мае назву “Сустрэча” і публікавалася з паметкай “Каўказ, шпіталь, 1942 год”.

Факт 3. “Палеская хроніка” была задумана як пенталогія

Усе ведаюць знакаміты твор Івана Мележа «Людзі на балоце», што з’яўляецца першай часткай трылогіі “Палеская хроніка”. Але мала хто чытаў 2 і 3 часткі гэтага рамана — «Подых навальніцы» і «Завеі. Снежань «. А між тым аўтар задумваў раман не ў 3, а ў 5 частках. Але Іван Мележ памёр, не паспеўшы ажыццявіць задуманае. Дзве ненапісаныя часткі пенталогіі нават мелі назвы — «За асакою бераг» і «Праўда вясны». Так што многія крытыкі дагэтуль спрачаюцца, як павінна была скончыцца «Палесская хроніка» на самай справе. У адным з накідаў пісьменніка, пасля яго смерці, быў знойдзены фрагмент, дзе апісваецца Вялікая Айчынная вайна і Васіль Дзяцел на ёй, які марыць вярнуцца ў родную вёску. Прыйшоўшы з вайны, Васіль бачыць, што ўсе сядзібы спалены.

Праўда, гэта толькі чарнавік канцоўкі кнігі. А якім бы ён быў на самай справе, ніхто не ведае. І проста дзіўна, што ніхто з сучасных беларускіх пісьменнікаў не хоча пафантазіраваць на гэтую тэму. Зрэшты, маёмасныя правы на спадчыну Мележа заканчваюцца толькі ў 2026 годзе. А там можа хто і напіша працяг.

melez016 696x536Факт 4. Галоўны кансультант Мележа – яго бацька

“Палеская хроніка” пісалася на працягу многіх год. За гэты час праз Палессе прайшло многа гістарычных падзей (стварэнне Савецкай дзяржавы, ВАВ і г.д.), а Іван Паўлавіч хацеў захаваць у рамане асаблівасці сялянскага быту пачатку ХХ стг. Асноўнай гістарычнай крыніцай для пісьменніка сталі яго лісты да бацькі. У кожным з іх Іван задаваў пытанні адносна побыту, абрадаў і жыцця палешукоў. Бацька ў падрабязнасцях інфармаваў сына аб мясцовых назвах, стравах, святах, як адбываліся сельскагаспадарчыя працы, тлумачыў тэхналогію і многае іншае. Як бачым, у пісьменніка быў вельмі адказны, шчыры і вопытны кансультант. Бацька з вялікім захапленнем гэта рабіў для сына.

Факт 5. Шыў сабе абутак і змайстраваў ровар

Фраза “Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім” лічыцца штампам. Але да Мележа яна падыходзіць ідэальна. Як згадваў яго аднакласнік Пятро Чарняк, у дзяцінстве Іван хадзіў у школу ў пасталах, якія сам зрабіў з лазы (пасталы – мяккі сялянскі абутак, часта зроблены з цэлага кавалка скуры, які носіцца з анучамі і прывязваецца да ног аборамі). Тады як астатнім вучням да чацвёртага класа пасталы плялі бацькі. Але сапраўдную славу сярод аднагодак Мележу прынесла стварэнне драўлянага ровара. Колы былі зроблены з двух арэхавых абручоў, але са спіцамі і рамай.

melezФакт 6. «Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся»

У жыцці Мележа былі дзве гісторыі кахання. Яго першую дзяўчыну звалі Алеся. Яна нарадзілася ў той жа вёсцы Глінішчы, што і будучы пісьменнік. Юнакі пасябравалі падчас вучобы ў Алексіцкай сямігодцы. Далей Іван працягнуў вучобу ў дзесяцігодцы, што знаходзілася ў Хойніках, а Алеся паступіла ў педагагічны тэхнікум, скончыла яго і працавала настаўніцай. Каханых разлучыла вайна. Дзяўчына засталася на акупаванай тэрыторыі, а Мележ знаходзіўся на фронце. У 1942 годзе ён быў паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. У горадзе Бугуруслан, што ў Арэнбургскай вобласці, ён пазнаёміўся з Лідзіяй Пятровай, маладзейшай за Івана Паўлавіча на два гады. У красавіку 1943-га яны, не сказаўшы нікому ні слова, пайшлі ў загс і распісаліся. Як згадвала пазней жонка пісьменніка, яны палічылі, што шлюб – іх асабістая справа і шумнага вяселля ім не трэба. Лідзія Пятрова-Мележ стала першым чытачом усіх твораў мужа.

Факт 7. Паэт “Іван Мелеш”

Напэўна, гэта быў лёс большасці беларускіх пісьменнікаў: спачатку пісаць вершы, а ўжо потым пераходзіць да прозы. Да вайны ў Мележа з’явілася некалькі паэтычных публікацый. Праўда, адна з іх была падпісана “Мелеш”. Калі паэт Мікола Аўрамчык спытаў, адкуль з’явіўся такі дзіўны псеўданім, Іван Паўлавіч, усміхнуўшыся, адказаў: “Трэба разборліва пісаць сваё прозвішча пад творам”. Праўда, захапленне паэзіяй было непрацяглым. У 1938 годзе Мележ прыехаў у Мінск на курсы-канферэнцыю маладых творцаў. І прывёз на абмеркаванне толькі адзін верш “На сенажаці”, які быў бязлітасна раскрытыкаваны. Як згадваў пісьменнік Мікола Гарулёў, некалькі дзён з Мележа было “не выцягнуць слова”. Падчас вайны пісьменнік пачаў пісаць апавяданні (адно з іх высока ацаніў Кузьма Чорны). Таму вярнуўшыся ў вызвалены Мінск, Іван Паўлавіч сказаў таму ж Гарулёву, што паэзія – эпізод у яго жыцці, які не паўтарыцца.

Факт 8. «Тут святло павінна быць, а не туманы…»

Доўгі час Іван Мележ не мог вызначыцца з назвай будучага рамана, які потым стаў называцца “Людзі на балоце”. Калі ён прынёс рукапіс у часопіс “Полымя”, дык на асобным лісце мелася ажно пятнаццаць варыянтаў загалоўка. Пісьменніка найбольш прываблівалі дзве назвы: “Людзі на балоце” і “Туманы над багнай”. Урэшце, перад тым як здаць нумар у набор, раман назвалі “Туманы над багнай”. Але, як згадваў пісьменнік Барыс Сачанка, у апошні момант з адпачынку вярнуўся супрацоўнік рэдакцыі Алесь Рылько. Яго адразу прызначылі дзяжурыць па нумары. Прачытаўшы карэктуру, Рылько засумняваўся: “Даволі змрочна ўсё гэта. А назва “Туманы над багнай” яшчэ больш прыгнятае. Першыя гады савецкай улады, тут святло павінна быць, а не туманы…” Мележ згадзіўся, дадаўшы, што назва “Людзі на балоце” яму больш па душы. “Хай ідзе ў часопісе. Калі што – потым, можа, памяняю, як буду выдаваць асобнай кніжкай…”.

I.Melesh 2Факт 9. «Людзі на балоце» ледзь не згарэлі Як згадваў пісьменнік Васіль Вітка, аднойчы ў пісьменніцкім доме на Карла Маркса, 36, дзе жылі Вітка і Мележ, здарыўся пажар. Дачка Івана Паўлавіча ўзялася адпрасаваць сабе кофтачку, але пасля заканчэння работы забылася выключыць прас з разеткі. Дома тады нікога не было. Праз нейкі час пачуўся пах гарэлага, потым паказаўся дым. Першымі небяспеку заўважылі прахожыя. “Прымчаліся пажарныя, – расказваў Вітка. – Заліўшы полымя, якое ўжо рвалася з акна, па лесвіцы падняліся на балкон у кватэру. Распалены да чырвані прас ляжаў на падлозе. Стол зеўраў выгаралай дзіркай пасярэдзіне. Настольнік згарэў, тлеў разасланы пад нагамі кілім, займалася канапа…” Тым часам Мележ, які нічога не ведаў пра пажар, у добрым настроі вяртаўся дадому. На двары ён убачыў натоўп людзей. Яму паведамілі, што пажар быў у яго кватэры. Мележ збялеў. А праз некаторы час ужо свяціўся ад шчасця. Што ж здарылася? У кабінеце на пісьмовым стале ляжаў скончаны раман “Людзі на балоце”. Калі б пажар дайшоў да гэтага пакоя, рукапіс не ацалеў бы. І працу давялося б пачынаць спачатку. “Палеская хроніка” засталася няскончанай. Дарэчы, Лідзія Пятрова-Мележ пісала, што яе муж разглядаў нават такі варыянт: позняе каханне Васіля і Ганны ці пачуцці паміж іх дзецьмі. Але гэтым планам так і не было наканавана збыцца.

Факт 10. Стары Глушак – сусед па лецішчы

Яшчэ да таго, як з’явіліся знакамітыя лецішчы на Лысай гары, некаторыя пісьменнікі (напрыклад, Іван Шамякін, Андрэй Макаёнак і Іван Мележ) атрымалі ўчасткі для будаўніцтва ў Ждановічах. Праўда, ад свайго лецішча Мележ меў не толькі станоўчыя ўражанні. Адзін ў яго суседаў, заняты канцэртнай і выкладчыцкай дзейнасцю, нячаста прыязджаў у Ждановічы. Затое ў доме пастаянна жыў яго цесць. Для аховы лецішча ён завёў сабаку. Ці то апошні быў злы па характару, ці то сабаку не кармілі і ўвесь час трымалі на прывязі, але “чацвераногі сябра” часта выў. Мележ не вытрымаў і папрасіў, каб сабаку кудысьці прыбралі, але сусед адмовіўся. Але пісьменнік знайшоў у знаёмстве свае перавагі. Часова змірыўшыся са сваім становіш


I.Melesh 3Факт 11. Васіль і Ганна маглі пачаць усё з пачатку?

“Палеская хроніка” засталася няскончанай. Але ў нататніках Мележа засталіся запісы, якія дазваляюць меркаваць, што здарылася б з галоўнымі героямі. Так Ганна Чарнушка ўрэшце звязала бы свой лёс не з Васілём, Яўхімам, ці з Башлыковым, а з былым чырвонаармейцам Міканорам. Тым самым, які асабліва настойліва агітаваў аднавяскоўцаў будаваць грэблю. Згодна Мележу, урэшце абраннік Ганны зрабіў бы крок, які заслужыў павагу аднавяскоўцаў. Калі нейкі начальнік хацеў пакінуць калгаснікаў без хлеба, Міканор “здаў нарыхтоўкі. Выдзеліў насенне. А ўсё астатняе размеркаваў. І дачакаўся пракурора”.Васіль Дзяцел мусіў вярнуцца з франтоў Другой сусветнай. У адным з запісаў сустракаецца такая фраза: “Калі палалі Курані – сям’я (Васіля – “НВ”) загінула. Выратаваўся сынок адзін. Яго выпадковая смерць абмінула”. Дарэчы, Лідзя Пятрова-Мележа пісала, што яе муж разглядаў нават такі варыянт: позняе каханне Васіля і Ганны ці пачуцці паміж іх дзецьмі. Але гэтым планам так і не было наканавана збыцца.чам, пісьменнік пачаў прыглядацца да асобы гэтага мужчыны, каб зразумець матывацыю яго ўчынкаў. Як пісаў паэт Алесь Бачыла, Мележ прызнаўся яму, што пісаў з суседа вобраз свайго Глушака з “Палескай хронікі”.


06 февраля 2021 г.
Моя безопасность

6 февраля 2021 года в школе прошла интерактивная игра "Моя безопасность". Ребята еще раз вспомнили правила безопасного поведения, алгоритм действий при пожаре., номера телефонов экстренных служб, действия при обнаружении запаха газа. Ребята активно включились в процесс игры, с огромным интересом отвечали на все вопросы. 


04 февраля 2021 г.
Люди с черными душами

Кинолекторий по документальному фильму ´Люди с черными душами´ прошел для учеников 8-11 классов в рамках гражданско-патриотического воспитания. Этот фильм - это попытка белорусских кинематографистов рассказать о трагедии одного народа из отдельно взятых историй. Режиссеры ленты - Илья Гурский и Петр Шамшур. Фильму 58 лет, но и сегодня он не потерял своей актуальности.

Школьники об основных событиях войны знают. Например, что тогда погиб каждый третий белорус. Некоторые увлеченные рассказывают и малоизвестные факты. И все же документальный фильм для многих - откровение. Организаторы старались показать трагедию через судьбы конкретных людей. Сопереживая им, школьники смогут прочувствовать, какой страшной была война, что Победа досталась дорогой ценой. Страницы учебника истории так ярко о событиях 75-летней давности не расскажут.

Время уносит живых свидетелей той войны, а наследию нынешнего поколения остаются ужасающие кадры документальных кинолент как единственно достоверная генетическая печать памяти´.

 Память народа должна быть восстановлена!

Нельзя допустить, чтобы подобные случаи повторились в наше время!



Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Директор школы
ВЫБЕРИТЕ ЯЗЫК САЙТА
ЕИОР
-
Национальный образовательный портал
Детский правовой сайт
«Гордимся, что научили»
«Гордимся, что научили»
Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия
Безопасное детство
Областной профориентационный портал
Региональный центр тестирования и профориентации
Куда поступать
БРПО
Хойники - Википедия
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Психологическая помощь подросткам

https://www.talk2ok.by/