12 октября 2019 г.
14 кастрычніка ў свеце адзначаецца Дзень маці. Кожны прызнае, што ў нашым жыцці Мама — гэта асаблівы чалавек. Гэта дар ад Бога, які заўсёды любіць. Гэта бясцэнны скарб, які трэба ахоўваць, любіць.
За дабрыню, за залатыя рукі,
За матчыны парады і любоў
Жадаюць родныя вам дзеці, унукі
Пражыць не менш, як сто гадоў.
Няхай адыдуць прэч хваробы і трывогі,
Мы просім Бога, каб жыцці вашы ён збярог,
І каб заўсёды нас прыводзілі дарогі
На родны і знаёмы наш парог.
Дарагія матулі, мы-вашы дзеці, жадаем вам: здароўя, усмешак, радасці.